Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Па некаторых важных таварах, такіх як дроны, якія змянілі ход канфлікту, Украіна ўжо вырабляе 90% таго, што ёй трэба, заявіў міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў.

Сярод дронаў, якія вырабляе Украіна — БПЛА далёкага радыусу дзеяння, якія ў апошнія тыдні атакавалі нафтавыя аб'екты ў глыбіні Расіі, а таксама марскія беспілотнікі, якія нанеслі сур'ёзныя страты Чарнаморскаму флоту.

Таксама «Украбаронпрам» вырабляе ўласныя мінамётныя снарады, артылерыйскія снарады савецкага стандарту калібра 122 мм і 152 мм і вайсковую тэхніку. 

Вытворчасць дэфіцытных 155-мм снарадаў таксама пачнецца, але не раней за «другую палову гэтага года». Гэтыя снарады неабходныя для артылерыйскіх сістэм па стандартах НАТА, якія пастаўляюцца заходнімі саюзнікамі Украіны.

Акрамя таго, па словах афіцыйных асоб, распрацоўваецца ўкраінская сістэма СПА, аналагічная амерыканскай і нарвежскай (NASAMS). 

Міністр па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Аляксандр Камышын заявіў у мінулым месяцы, што Украіна разгарнула вытворчасць ракеты з далёкасцю палёту больш за 400 міль (каля 640 км).

Але, на жаль, нават пры гэтым усім, па словах Дзяніса Шмыгаля, сваёй вытворчасці Украіне недастаткова, каб кампенсаваць страты ад запаволення міжнароднай падтрымкі, у прыватнасці з боку ЗША.

Чытайце таксама:

Вайсковую дапамогу Украіне аказвае краіна, незалежнасці якой яна не прызнае

Чэхія закупляе боепрыпасы для Украіны, у тым ліку ў саюзнікаў Расіі

Украіна можа атрымаць лазерную зброю?

Якія населеныя пункты Расія паспрабуе захапіць пасля Аўдзееўкі?

Клас
36
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2