Віктар Хрэнін. Фота: БелТА

Віктар Хрэнін. Фота: БелТА

Сенатары ўхвалілі сёння праект закона, які падрыхтавала Мінабароны сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Дакументам прадугледжана карэкціроўка 12 законаў, піша БелТА.

«Удасканальваецца сістэма воінскага ўліку, апавяшчэння і яўкі грамадзян на мерапрыемствы па прызыве.

Уводзіцца абавязак грамадзян у ваенны час і перыяд мабілізацыі з'яўляцца на пункты збору пасля абвесткі з дапамогай SMS-паведамлення. У мірны час SMS-паведамленне будзе дадатковай крыніцай інфармавання грамадзян.

Спрашчаецца парадак медыцынскага агляду грамадзян пры іх прызыве на вайсковую службу», — распавёў Віктар Хрэнін.

Змяняецца ўзрост першапачатковага прыёму грамадзян мужчынскага полу на вайсковы ўлік з 16 на 17 гадоў, што дазволіць максімальна наблізіць вынікі медыцынскага агляду грамадзян пры прыпісцы і прызыве на тэрміновую ваенную службу.

«Удакладняецца пералік ваеннаабавязаных, якім даецца адтэрміноўка ад прызыву па мабілізацыі, што дасць магчымасць атрымаць адтэрміноўку найбольш сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян, — адзначыў міністр.

Пашыраны пералік мерапрыемстваў воінскага ўліку і прызыву, пры якіх ваеннаабавязаныя вызваляюцца ад працы з захаваннем за імі месца працы, сярэдняга заробку і кампенсацыяй ім выдаткаў на праезд. Органы дзяржаўнай бяспекі надзяляюцца паўнамоцтвамі на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях за няяўку без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыве грамадзян, якія стаяць у іх на воінскім уліку».

«Узмацняюцца санкцыі за ўчыненне правапарушэнняў супраць парадку прыпіскі грамадзян да прызыўных участкаў, прызыву на вайсковую службу і воінскага ўліку.

Так, павялічваецца максімальны памер штрафу за правапарушэнні па воінскім уліку з 5 да 30 базавых велічынь (сёння 200-1200 рублёў).

Прадугледжваецца магчымасць удзелу грамадзян на добраахвотнай аснове ў выкананні работ абароннага характару ў мірны час. Выкананне такога віду работ будзе ажыццяўляцца на платнай аснове, з захаваннем сярэдняга заробку па месцы працы альбо з выплатай фіксаваных сум для непрацуючых грамадзян, — дапоўніў Віктар Хрэнін.

Ваенныя камісары цяпер будуць надзяляцца правам абмяжоўваць выезд за межы краіны грамадзян, якія парушаюць абавязкі па воінскім уліку і ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу.

Раней абмежаванне распаўсюджвалася на вайсковую службу і не тычылася катэгорыі «прызываюцца на вайсковыя зборы».

Чытайце таксама:

Гомельскі ваенкамат расказаў, як будуць выглядаць SMS-позвы

Парламент прыняў закон аб павестках у армію праз SMS

На паказальны суд над ухілістам у Пінскі ваенкамат прывялі малодшых школьнікаў. А сам ухіліст не прыйшоў

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1