У Літве «няма арганізаваных груп, якія прапагандуюць ідэалогію ліцвінізму», якія маглі б «уяўляць пагрозу незалежнасці, канстытуцыйнаму ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны», заяўляе Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ), паведамляе «Позірк».

З адпаведнай заявай ДДБ выступіў у сувязі з «павелічэннем у апошнія тыдні колькасці электронных лістоў, якія рассылаюцца літоўскім палітыкам і грамадскім дзеячам, з пагрозамі ад груп, нібыта прапагандуюць ідэалогію ліцвінізму».

Спецслужба таксама адрэагавала на распачатыя ў сацсетках спробы «завербаваць літоўцаў для напісання лозунгаў гэтай ідэалогіі ў грамадскіх месцах за грашовую ўзнагароду». На думку ДДБ, такая дзейнасць адпавядае асаблівасцям псіха-інфармацыйных аперацый, арганізаваных варожымі Літве дзяржавамі і накіраваных на стварэнне панікі ў грамадстве краіны».

«Пад выглядам ліцвінізму таксама робяцца спробы дыскрэдытаваць дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі і выклікаць варожасць літоўскіх грамадзян да беларусаў, якія пражываюць у краіне», — звярнула ўвагу ведамства. Адзначана, што ў Дэпартаменце «адсочваюць працэсы, якія адбываюцца ў новай беларускай дыяспары ў Літве, з мэтай выяўлення і прадухілення рызык і пагроз нацбяспекі».

На пачатак 2024 года, па даных Дэпартамента міграцыі МУС, у Літве пражывала 62 165 грамадзян Беларусі. Беларусы былі другой па колькасці групай замежнікаў, якія пражываюць у Літве, пасля ўкраінцаў. Летась у краіну з мэтай пражывання прыбыло 15 тыс. 817 чалавек, з якіх 150 — грамадзяне Літвы.

Пры гэтым «у сувязі з узрослай пагрозай, якую рэжымы Расеі і Беларусі працягвалі прадстаўляць для Літвы», у 2023 годзе літоўскімі ўладамі «праводзіліся розныя мэтавыя мерапрыемствы па кантролі над грамадзянамі гэтых краін».

Чытайце таксама:

Вынікі апошняга апытання паказалі, што літоўцы прыхільна ставяцца да беларусаў

«Хачу зрабіць Пазняка персонай нон-грата» — літоўскі актывіст

Ціханоўская выступіла ў літоўскім Сейме па пытаннях ДНЖ і «ліцвінізму»

Праблема «ліцвінізму» не можа стаць палітычнай, бо беларусам не цесна ў межах сваёй краіны — гісторык Пашкевіч

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0