Пра затрыманне Казунова стала вядома 18 сакавіка. На міліцэйскім відэа ён распавёў, што ў 2020 годзе ў фэйсбуку паставіў аватарку з бел-чырвона-белым сцягам. У 2017 годзе ён апублікаваў фатаграфію з цемнаскурай дзяўчынай у нацысцкай форме.
Сёння канал сілавікоў напісаў, што яны «адэкватна ацэньваюць дзейнасць блогера, улічваюць тэрміны даўніны і кантэкст публікацыі, не накіраваны на прапаганду нацызму», таму Казуноў «можа быць вызвалены ад адказнасці за свастыку».
Паводле сілавікоў, Казуноў «больш не гуляе ў БЧБ-гульні», але «любое раскаянне лепш падмацоўваецца пакараннем у 10 сутак», — напісалі сілавікі ў канале.
Віталь Казуноў — стрымер на ютуб-канале з аглядамі гульняў і галоўны рэдактар сайта ixbt.games. На канал падпісана 469 тысяч чалавек.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі папулярнага гульнявога стрымера
«Накіроўвала звароты ў Генпракуратуру і Саўмін». У Мінску за абразу Лукашэнкі асудзілі пенсіянерку