Раман Гофман. Фота: Wikimedia Commons

Раман Гофман. Фота: Wikimedia Commons

Ураджэнец Мазыра, брыгадны генерал Арміі Ізраіля Раман Гофман узначаліў Упраўленне распрацоўкі новых метадаў вядзення бою Галоўнага ўпраўлення планавання генеральнага штаба ЦАХАЛа (Арміі абароны Ізраіля), піша newsru.co.il.

Раман Гофман нарадзіўся ў Мазыры ў 1976 годзе. У 1990 годзе рэпатрыяваўся з бацькамі ў Ізраіль. Вучыўся ў сярэдняй школе ў Ашдодзе, а потым у вайсковым інтэрнаце ў паселішчы Элі.

У 1995 годзе быў прызваны на службу ў бранятанкавыя войскі Арміі абароны Ізраіля. Служыў камандзірам узвода, а затым і камандзірам роты. У 2002 годзе браў удзел у аперацыі «Ахоўная сцяна». Затым быў прызначаны намеснікам камандзіра 71-га батальёна 188-й бранятанкавай брыгады. Потым займаў аналагічную пасаду ў 460-й бранятанкавай брыгадзе. Пазней служыў у штабе бранятанкавай дывізіі «Гааш».

У 2011-2013 гадах камандаваў 75-м батальёнам у 7-й бранятанкавай брыгадзе.

Раман Гофман у 2019 годзе стаў першым прадстаўніком Вялікай аліі, які дасягнуў звання генерал-маёра і атрымаў дывізію пад сваё камандаванне. Гофман стаў камандзірам дывізіі «Ха-Башан» у Паўночнай акрузе, якая гарантуе бяспеку Галанскіх вышынь і прылеглых да іх тэрыторый.

27 кастрычніка 2022 года заняў пасаду камандзіра Нацыянальнага цэнтра вучэнняў сухапутных войскаў.

7 кастрычніка 2023 года падчас баёў з баевікамі ХАМАС быў сур'ёзна паранены ў баі пад Сдэротам.

Раман Гофман жанаты, мае трох дачок.

Чытайце таксама:

Беларусы замежжа пра тое, што можна пераняць у іншых краін. Частка 1: Іспанія, Польшча, Ізраіль, Літва, Нідэрланды

Што з паўсядзённых фішак падабаецца ў іншых краінах. Частка 2: Італія, Латвія, Грузія, Турцыя

Ізраільскі дыпламат запусціў культурніцкі ютуб-праект, у якім цудоўна гаворыць па-беларуску

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2