Mellstroy дае заданне на мільярд расійскіх рублёў. Скрыншот з відэа

Mellstroy дае заданне на мільярд расійскіх рублёў. Скрыншот з відэа

Як ні дзіўна, знайшоўся чалавек, які гэтае вар'яцкае заданне выканаў. У сеціве з'явілася відэа, якое запісаў жыхар анексаванага Расіяй Севастопаля Дзмітрый.

Хлопец расказаў, што зарэгістраваўся пад нікам Mellstroy у праграме NASA. Паводле ягоных слоў, па гэтай праграме ў космас павінен адправіцца месяцаход з шыльдачкамі, на якіх напісаныя імёны ўдзельнікаў. Таму хлопец упэўнены, што выканаў «заданне», бо праз гэтую схему нік Mellstroy сапраўды з'явіцца на Месяцы.

Дзмітрый падзяліўся гэтай інфармацыяй з адміністратарамі Mellstroy, але там яго чакаў аблом. «Чалавек папрасіў мяне скінуць яму пацвярджэнне. Я скінуў, у выніку — апынуўся ў блоку», — панаракаў хлопец.

Па словах Дзмітрыя, яму насамрэч не патрэбны мільярд расійскіх рублёў. Але яму, маўляў, крыўдна, «што такі папулярны чалавек не выконвае сваіх абяцанняў».

Гэта, аднак, не першы раз, калі падпісчык не атрымлівае ад гэтага стрымера абяцаных грошаў. Так, літоўскі хлопчык, які дасціпна папрасіў прэзідэнта сваёй краіны Гітанаса Наўседу перадаць прывітанне Mellstroy, з двух мільёнаў даляраў, якія за гэта паабяцаныя, зможа атрымаць добра калі «толькі» 100 тысяч.

Mellstroy — гэта ўраджэнец Гомеля Андрэй Бурым. Скандальную вядомасць ён атрымаў у 2020 годзе, калі падчас аднаго са сваіх стрымаў збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма завялі крымінальную справу. У выніку яму прызначылі паўгода выпраўленчых работ і штраф.

Некаторы час блогер жыў у Дубаі, а ў лютым гэтага года перасяліўся ў Турцыю. Там ён хаваецца ад заведзенай крымінальнай справы за ўхіленне ад службы ў арміі.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Літвы перадаў вітанне скандальна вядомаму беларускаму відэаблогеру. Як так выйшла?

Гомельскі ваенкам Крываносаў паабяцаў зрабіць з трэш-стрымера Mellstroy «годнага байца»

Гомельскага трэш-блогера аб'явілі ў вышук у Расіі і завялі крымінальную справу ў ААЭ

Раздзяванне дзяўчат, п’янкі ў прамым эфіры. Што такое трэш-блогерства ў Беларусі і чаму ўлады не прызнаюць яго экстрэмізмам

Клас
3
Панылы сорам
27
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
16