Раней забраніраваць месца можна было не пазней як за 24 гадзіны да вылету рэйса. Цяпер жа аформіць паслугу можна да моманту заканчэння анлайн-рэгістрацыі!

Падчас праходжання анлайн-рэгістрацыі на рэйс першапачаткова месца пасажыру прызначаецца сістэмай аўтаматычна і з'яўляецца бясплатным.

Калі вы жадаеце яго змяніць, то выбар іншага месца будзе адбывацца ў адпаведнасці з умовамі набыцця паслугі «папярэдні выбар месца».

Кошт паслугі залежыць ад катэгорыі месца, тарыфнага брэнда авіябілета, іншых крытэрыяў і адлюстроўваецца на этапе выбару месца на сайце.

Афармленне паслугі падчас анлайн-рэгістрацыі пакуль што недаступна на чартарных рэйсах.

Чытайце таксама:

«Белавія» з канца мая будзе лётаць у Ізмір

«Белавія» анансавала зніжкі на палёты ў тры азіяцкія краіны

«Белавія» запускае палёты з Брэста ў Маскву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0