Курскі губернатар Раман Старавойт пацвердзіў атаку ДРГ у раёне пасёлка Цёткіна.

«Стралковы бой быў. Але ніякага прарыву не было», — заявіў Старавойт.

Па яго словах, у выніку абстрэлу адзін чалавек паранены.

У горадзе Грайварон (Белгародская вобласць) у выніку абстрэлаў розныя пашкоджанні выяўленыя ў 11 прыватных домаўладаннях і 5 аўтамабілях. Таксама аскепкамі пасечаны будынак раённага суда, паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў.

Раней расійскія тэлеграм-каналы паведамілі пра спробу прарыву мяжы ў Белгародскай і Курскай абласцях. Ваюючыя на баку УСУ легіён «Свабода Расіі», РДК і Сібірскі батальён заявілі, што перайшлі мяжу і вядуць баі на тэрыторыі РФ.

Чытайце таксама:

«Капітуляцыя — гэта не мір». Генеральны сакратар НАТА заклікаў працягваць дапамагаць Украіне

Камандзір Палка Каліноўскага расказаў, колькі ў ім цяпер людзей

Галоўнакамандуючы ВМФ Расіі адпраўлены ў адстаўку 

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0