Папа Францішак. Фота: AP Photo/Alessandra Tarantino

Папа Францішак. Фота: AP Photo/Alessandra Tarantino

Адзначаецца, што свае каментары Францішак зрабіў у інтэрв'ю, запісаным у мінулым месяцы для швейцарскай тэлерадыёкампаніі RSI, тэкставая версія якога ўжо апублікаваная. Само інтэрв'ю выйдзе ў эфір 20 сакавіка.

Францішка спыталі пра ягоную пазіцыю ў спрэчках паміж тымі, хто мяркуе, што Украіна павінна здацца, бо не змагла даць адпор расейскім войскам, і тымі, хто сцвярджае, што гэта легітымізуе дзеянні агрэсара. Інтэрв'юер выкарыстаў пры адказе на пытанне тэрмін «белы сцяг».

«Я думаю, што самы моцны той, хто глядзіць на сітуацыю, думае пра людзей і мае адвагу белага сцяга, вядзе перамовы», — адзначыў пантыфік.

«Слова «перамовы» — гэта мужнае слова. Калі вы бачыце, што вы апантаныя перамогай, што справы ідуць дрэнна, у вас павінна быць смеласць весці перамовы», — дадаў Францішак, адзначыўшы, што перамовы павінны праходзіць пры дапамозе міжнародных сіл.

Reuters адзначае, што Францішак упершыню выкарыстаў такія тэрміны, як «белы сцяг» або «пераможаны», гаворачы пра вайну ва Украіне, хоць пра неабходнасць перамоваў казаў і раней.

«Можна адчуваць сорам, але колькі загінулых яна (вайна) прынясе ў канчатковым выніку? (Трэба) весці перамовы своечасова, знайсці краіну, якая можа быць пасярэднікам», — сказаў Францішак, згадаўшы сярод краін, якія прапанавалі сваю кандыдатуру, Турцыю.

«Не саромейцеся весці перамовы, пакуль усё не стала яшчэ горш», — дадаў Папа. У іншай частцы інтэрв'ю, кажучы пра вайну паміж Ізраілем і ХАМАСам, Францішак сказаў, што «перамовы ніколі не з'яўляюцца капітуляцыяй». А на пытанне, ці гатовы ён сам быць пасярэднікам, адказаў: «Я тут». 

Чытайце таксама:

Папа Францішак атрымаў у дар копію абраза Маці Божай Жыровіцкай

Прэзідэнт Аргенціны сустрэўся з папам Францішкам, якога ён называў імбецылам

Пуцін павіншаваў з Новым годам толькі трох еўрапейскіх лідараў. І Лукашэнку

Лукашэнка павіншаваў Папу Францішка з днём нараджэння

Клас
12
Панылы сорам
23
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
35