У сваёй заяве ГУР адзначае, што

«да бою з маскоўскай пачварай беларускія добраахвотнікі сталі з першых дзён вялікай вайны: абаранялі Кіеў, ваявалі за вызваленне Мікалаеўшчыны, Херсоншчыны, Харкаўшчыны, абаранялі Севераданецк, Лісічанск, Бахмут».

Ушаноўваючы імёны загінулым і аддаючы даніну павагі тым, хто змагаецца ў гэты момант, падкрэсліваецца, што беларусы ваююць супольна з украінцамі «ў вызначальны для нашых абодвух народаў і будучыні ўсёй Еўропы час».

А напрыканцы робіцца выснова:

«Тады зажывеш шчасліва, казаў Кастусь Каліноўскі, калі маскаля над табой не будзе. Так што — наперад! І калі абяскроўленая паразай агідная Расія ўпадзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь, якая будзе мець аснову новай арміі ― дасведчанай, загартаванай агнём слаўных бітваў, адданай сваёй дзяржаве».

Чытайце таксама:

«Мы чакаем вас з перамогай!» Ціханоўская павіншавала Полк Каліноўскага з гадавіной дня заснавання

Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 

«Каб надпіс на помніку быў на беларускай мове». Беларускія добраахвотнікі пра запавет на выпадак гібелі 

Клас
50
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7