«Віталіна, ведаеце, я вам зайздрошчу! Таму што вы магілёўская, а я віцебскі — каранямі. І наш прэзідэнт нарадзіўся вось на самай-самай мяжы паміж намі. Пасёлак Копысь, Шклоўскі раён, гэта Магілёўская вобласць. Гэта самая-самая мяжа з Віцебскай, але ўсё роўна Магілёўская вобласць! Таму вось вы, можна сказаць, зямляк нашага прэзідэнта», — заявіў Азаронак.

«Так, я вельмі гэтым ганаруся», — заўсміхалася Петрусевіч.

Насамрэч памыляюцца яны абое. Аграгарадок Копысь знаходзіцца ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Як слушна сказаў Азаронак, «на самай-самай мяжы», але ўсё ж гэта Віцебская вобласць.

Так што, калі кіравацца логікай прапагандыстаў, зайздросціць Азаронку павінна якраз-такі Віталіна Петрусевіч.

Чытайце таксама:

«23 гады жыву пры Лукашэнку, плакаць хочацца ад шчасця». Магілёўскую прапагандыстку не спыніць

«Азаронак бранябойна стаяў, а Пуставы паплыў». Івулін пра гісторыю ў мінскім метро

«Лукашэнку люблю ўсім сваім сэрцам». Хто такая Віталіна Петрусевіч, якая стала тварам прапагандысцкіх фільмаў магілёўскага тэлебачання

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
42
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3