Паветраныя сілы Украіны ў дзяжурнай ранішняй зводцы паведамляюць, што падчас адбіцця чарговага налёту «шахедаў» позна ўвечары ў чацвер і ў пачатку ночы на ​​пятніцу былі збітыя 33 з 37 запушчаных Расіяй беспілотнікаў.

Куды патрапілі чатыры не збітыя беспілотнікі, украінскія вайскоўцы не паведамляюць.

Паводле зводкі Паветраных сіл, апроч «шахедаў», расіяне ўначы выпусцілі па цэлях ва Украіне адну ракету з комплексу С-300 і дзве крылатыя ракеты паветранага базавання Х-59.

Аб наступствах гэтых удараў інфармацыі таксама пакуль няма.

Чытайце таксама:

Над Валгаградскай вобласцю збілі 15 беспілотнікаў — Мінабароны Расіі

Беспілотнік атакаваў металургічны завод у расійскім Чарапаўцы. Домна выведзена «ў планавы рамонт»

«Магура» — украінская зброя, якая нішчыць расійскі флот

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3