Дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўска-Гузы заявіла пра скарачэнне бюджэту тэлеканала амаль на 50%. Пра гэта яна напісала ў сваім фэйсбуку: «У якасці падарунка да жаночага дня ліквідацыя — не дэ-юрэ, дэ-факта. Не магу паверыць».

Рамашэўска-Гузы ўдакладніла, што леташні бюджэт Белсата складаў 74 мільёны злотых (каля $19 мільёнаў па цяперашнім курсе), з якіх 63 мільёны злотых давала Міністэрства замежных спраў Польшчы, а яшчэ 11 мільёнаў злотых — TVP (грамадскае Польскае тэлебачанне).

У 2024 годзе бюджэт зменшыцца да 40 мільёнаў злотых (каля $10 мільёнаў). Усе гэтыя грошы выдзяляе Міністэрства замежных спраў Польшчы, а TVP не дае нічога.

«Ніводная ўстанова — і тым больш тая, што вельмі эфектыўна кіруе грашыма, — не перажыве скарачэння бюджэту амаль на 50%», — падсумоўвае Рамашэўска-Гузы.

Чытайце таксама:

Агнешка Рамашэўская: Алег Трусаў абвінаваціў нас у здрадзе і спытаў, колькі грошай мы ўзялі ад Хадаркоўскага

Скандал вакол перадачы «Белсат» — падрабязнасці

У кіраўніцы «Белсата» і яе намеснікаў узніклі праблемы

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
5
Сумна
48
Абуральна
8