Korean Central News Agency/Korea News Service via AP

Korean Central News Agency/Korea News Service via AP

Паўночнакарэйскага лідара суправаджалі сакратар ЦК Працоўнай партыі Карэі і намеснік старшыні Цэнтральнага ваеннага камітэта партыі Пак Чон Чхон. На базе кіраўніка КНДР сустрэў камандны склад войска, у тым ліку міністр абароны і начальнік генштаба.

«Паважаны таварыш Кім Чэн Ын падрабязна азнаёміўся з збудаваннямі і рознымі трэніровачнымі месцамі галоўнай базы для аператыўных вучэнняў. Таварыш Кім Чэн Ын ацаніў практычнае стварэнне ўсіх трэніровачных месцаў, якія дазваляюць інтэнсіўна правесці розныя вучэнні ў практычнай баявой абстаноўцы, па вызначаных ЦК партыі важным ваенна-палітычным задачам перад арміяй. Ён падкрэсліў, што трэба актыўна выкарыстоўваць трэніровачныя месцы, каб яны ўнеслі рэальны ўклад ва ўмацаванне баяздольнасці Народнай арміі, далей умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу і ажыццяўляць пастаянны догляд за імі», — гаворыцца ў інфармацыі ЦТАК.

Акрамя таго, Кім Чэн Ын падкрэсліў, што ўсе вайсковыя інстанцыі павінны адкрыць «новы перыяд бурнага развіцця ў паскарэнні падрыхтоўкі да вайны ў адпаведнасці з патрабаваннямі цяперашняй сітуацыі».

Чытайце таксама:

Пуцін падарыў Кім Чэн Ыну ўласны аўтамабіль

«Абсалютны кал». Z-ваенкары заявілі пра жахлівую якасць снарадаў з КНДР

Украіна мае першыя доказы выкарыстання Расіяй ракет з КНДР

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7