Фота: Contributor Getty Images

Фота: Contributor Getty Images

Апошняя ўцечка размовы нямецкіх афіцэраў пра ракеты Taurus і іх магчымае ўжыванне супраць Расіі «сур'ёзна спалохала» некаторых палітыкаў і прымусіла задумацца, а якімі яшчэ данымі магла завалодаць расійская выведка, паведамляе Bild.

Турботы гэтыя таксама тычацца і магчымых зліваў Крамлём інфармацыі аб інтымным жыцці нямецкіх палітыкаў.

Як мяркуе вайсковы эксперт і прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта пры Мінабароны Германіі (Бундэсвере) Карла Масала, падобныя інтымныя відэа ўжо могуць быць перахоплены Расіяй.

«Расія ўжо даўно збірае кампрамат на палітыкаў і міністэрскіх чыноўнікаў Германіі. У якасці кампрамату таксама выступае і прыхаваная здымка іх сэксуальнага жыцця, якая потым выкарыстоўваецца для выяўлення ўразлівасцяў і шантажу пры іх вярбоўцы. Мяркую, што падобныя відэа ўжо ёсць у Крамля», — адзначыў газеце Bild прафесар Карла Масала.

Ён дадаў, што Германія для Расіі з'яўляецца «самай важнай дзяржавай у Еўропе», асабліва з пункту гледжання пытання вайсковай падтрымкі Украіны. І менавіта таму тут праводзяцца маштабныя шпіёнскія гульні.

Чытайце таксама:

«Еўропа выгнала шпіёнаў Уладзіміра Пуціна. Цяпер яны вяртаюцца» — The Financial Times

Расійскія прапагандысты закрылі нямецкаму паслу дзверы ў МЗС і заблыталіся ў нямецкай мове

Як расійская разведка змагла перахапіць размову нямецкіх афіцэраў?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
13