«МАК дазваляе атлетам з пашпартамі Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у сусветных спаборніцтвах, і пазіцыя ITF па гэтым пытанні супадае з меркаваннем большасці міжнародных федэрацый. Нейтральныя атлеты павінны будуць толькі адпавядаць крытэрыям адбору на Алімпійскія гульні», — гаворыцца ў рэлізе ITF.

Такім чынам, беларусы могуць разлічваць на заваёванне ліцэнзій на роўных падставах з любымі канкурэнтамі. Умовы ж кваліфікацыі на Алімпіяду наступныя: на момант своеасаблівай «замаразкі» сусветнага рэйтынгу неабходна знаходзіцца ў топ-56 у мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах.

Арына Сабаленка цяпер другая ракетка свету, а Вікторыя Азаранка — 30-я. Іншыя ж беларускія тэнісісткі, а тым больш тэнісісты і так ні на што не прэтэндуюць — іхнія месцы далёкія.

Адзіны раз, калі беларусы бралі медалі ў тэнісе на Алімпіядзе, гэта быў Лондан-2012. Тады Вікторыя Азаранка ў адзіночным разрадзе ўзяла бронзу, а ў міксце разам з Максімам Мірным выйгралі золата.

Чытайце таксама:

Беларуская тэнісная федэрацыя налічыла шкоду ад санкцый — мільён еўра

Хто ад Беларусі ўжо адабраўся на Алімпіяду-2024, а хто яшчэ можа паехаць

Выступ Азаранка і Сабаленка на Алімпіядзе-2024 пад пагрозай: паводле правілаў алімпійскага адбору яны ў Парыж не трапляюць

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5