Джон Кірбі. Фота: Andrew Harnik / AP

Джон Кірбі. Фота: Andrew Harnik / AP

Каардынатар стратэгічных камунікацый у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі, каментуючы словы французскага прэзідэнта, заявіў, што амерыканскія войскі не будуць ваяваць ва Украіне.

«Я не буду аналізаваць словы прэзідэнта Макрона. У яго несумненна ёсць права і магчымасць выказваць сваё меркаванне. Я магу казаць толькі ад імя прэзідэнта Байдэна, галоўнакамандуючага. Ён з самага пачатку ясна даў зразумець, што амерыканскія войскі не будуць ваяваць на тэрыторыі Украіны», — падкрэсліў Кірбі.

Ён таксама адзначыў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ніколі не звяртаўся да заходніх краін з просьбай адправіць заходнія войскі для супрацьдзеяння расійскаму ўварванню.

«Прэзідэнт Зяленскі гэтага не просіць, ён толькі просіць пра інструменты і сродкі. Ён ніколі не прасіў, каб за яго краіну змагаліся замежныя войскі», — сказаў Кірбі журналістам.

Чытайце таксама:

Чым Пуцін давёў Макрона?

Францыя разглядае магчымасць дазволіць спецназу і іншым вайсковым фармаванням перасякаць мяжу Украіны — Le Monde

Чаму Макрон раптам загаварыў пра магчымы ўвод заходніх войскаў ва Украіну

Макрон не выключыў магчымасці адправіць войскі заходніх краін ва Украіну

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0