«Точка» сабрала месцы, дзе чакаюць перабоі са сувяззю, а ў бабуль можа не ўключыцца іх любімае шоу. 

Дзе знікне тэлебачанне

 Работы ў Мінску пройдуць 22 сакавіка. 

У Мінскай вобласці магчымыя перабоі ў Дзяржынскім, Салігорскім, Мінскім, Лагойскім, Барысаўскім, Вілейскім, Смалявіцкім, Стаўбцоўскім раёнах. 

Драгічынскі, Бярозаўскі, Іванаўскі, Пінскі, Столінскі, Ганцавіцкі і Івацэвіцкі, Пружанскі, Камянецкі і Кобрынскі раёны могуць адключыць у Брэсцкай вобласці. 

У Віцебскай вобласці таксама будзе шмат адключэнняў. Яны закрануць тэрыторыі Докшыцкага, Лепельскага, Расонскага, Полацкага, Гарадоцкага, Чашніцкага, Шумілінскага, Сенненскага, Лёзненскага, Бешанковіцкага, Аршанскага раёнаў.

 На Гомельшчыне «пацярпіць» некалькі месцаў — Буда-Кашалёўскі, Жлобінскі, Рагачоўскі і Светлагорскі раёны. 

На тэрыторыі Бераставіцкага, Гродзенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Ашмянскага, Смаргонскага, Шчучынскага, Мастоўскага раёнаў Гродзенскай вобласці таксама будуць назірацца перабоі. 

Чакаюцца праблемы з ТБ і ў Магілёўскай вобласці. Патрапілі «пад удар» Крычаўскі, Гарэцкі, Мсціслаўскі, Дрыбінскі, Асіповіцкі, Магілёўскі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Клімавіцкі, Хоцімскі, Слаўгарадскі і Бялыніцкі раёны. 

Дзе адключаць сувязь і Wi-Fi

Паслугі VPN, Ethernet і byfly будуць недаступныя ў некаторых месцах Мінска 7 сакавіка.

На тэрыторыі Мінскай вобласці планавых тэхнічных работ з інтэрнетам праводзіць не будуць. 

У Брэсце і Брэсцкім раёне перабоі паслуг byfly і Wi-Fi чакаюцца 7, 15, 19 і 26 сакавіка.

Праблемы з перадачай даных будуць 7 сакавіка ў Новалукомлі, 14 сакавіка ў Мёрах. У Віцебску перабоі магчымы ў гэтыя ж даты.

Жыхары Рэчыцкага раёна будуць мець абмежаванні ў доступе да byfly, ZALA і VPN 12 сакавіка. А 13 сакавіка тое самае чакае Ельскі раён.

Гродзенская вобласць без інтэрнэта пасядзіць толькі 7 сакавіка. І тое «пацярпіць» толькі частка Ашмянскага раёна.

У Магілёве byfly і ZALA будуць адсутнічаць уначы 13 сакавіка. На наступны дзень тыя ж абмежаванні будуць у жыхароў Краснаполля.

Поўны спіс можна паглядзець тут.

Чытайце таксама:

Расія спрабуе аддзяліць Рунэт фільтрамі на ўваходах і выхадах. Але абсталяванне для фільтраў даводзіцца закупляць на Захадзе

Як склаліся лёсы былых кіраўнікоў КДБ

Падлічылі ўсіх абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі. Вось колькі хвілін нагаварыў кожны

Пачынаецца гонка за новы інтэрнэт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
2