Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Аляксандр Сысоеў, Андрэй Бурак, Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменеў, Дзіяна Завадская, Андрэй Брэмшміт, Віталь Красноў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1412 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Затрыманая на выбарчым участку мастачка-керамістка Алена Карпенка знаходзіцца ў магілёўскім ІЧУ

Хто той беларус, якога першым затрымалі за «адмаўленне генацыду беларускага народу»

Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю. Тым часам арыштаваная ягоная жонка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0