Фота ў рамачцы са звярком і подпісам «С Днём детства» абяцалі адправіць бацькам. Яна Арабейка прабыла ў жаночай калоніі №4 адзін год і адзін месяц. Яна падзялілася гісторыяй, якая з ёй адбылася там 1 чэрвеня 2022 года:

«У калоніі быў конкурс на лепшы асфальтавы малюнак. У нас у атрадзе перапалох. Прыйшла новая маладая загадчыца гаспадаркі, якой не ўсе былі рады. Жанчына, якая была адказная за насценгазеты нашага атрада, павінна была ўдзельнічаць у гэтым конкурсе. Яна нават намалявала эскіз. Але ў апошні момант адмовілася. Тады папрасілі мяне. Памятаю, што я не вельмі хацела. Але дзеля новай загадчыцы гаспадаркі, якая здавалася адэкватнай, пагадзілася.

Па-мойму, я малявала нейкае сонца на арэлях. Не ведаю, прычым тут дзень дзяцінства… У нейкі момант прыйшла культарганізатарка з фотаапаратам і тая ж відэаграфка, што фоткала нас на бірку.

Яны абвясцілі, што нас сфатаграфуюць і выдадуць нам фота, а мы зможам іх адправіць бацькам. Мяне сфатаграфавалі — зноў на відэакамеру. Я памятаю, як яны прасілі мяне ўсміхацца. Але мне вельмі не хацелася — больш хацелася плюнуць ім у твар.

Фота і праўда зрабілі. Хоць я ў гэта не верыла. Там я была ў мятай форме, а па крузе — дурная рамачка і нейкі звярок у вуглу. І подпіс: «С Днём детства». Гэта было вельмі смешна. Нібы вельмі іранічны мем. Я нават змагла паказаць фота маме на спатканні.

І я верыла, што фота не забяруць пры вызваленні. Яны ж самі яго мне далі. І самі прапаноўвалі яго адправіць дадому. Але фота забралі. Вялікая страта. Затое вельмі смешная гісторыя».

Чытайце таксама:

«Бутэлькай з вадой следчы выбіў мне зубы». Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны расказаў пра сваё апошняе затрыманне

«Пастаўце чарку на магіле мне». Сын памерлага палітвязня Ледніка пра апошнюю размову з бацькам

Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам з вязнямі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
2