Людміла Гладкая. Скрын відэа дзяржТБ

Людміла Гладкая. Скрын відэа дзяржТБ

«Вы ўжо вызначыцеся неяк: застаяцеся вы або сыходзіце? Калі што, дзверы — там. На двух крэслах ужо не атрымаецца. Рана ці позна адно з іх хіснецца і абрынецца. Так вы ўжо лепш цяпер, пакуль не павалілася, вырашыце: са сваёй краінай вы ці здраднікі», — піша ў калонцы на «СБ» прапагандыстка.

Яна прыгадвае парталу «Анлайнер» 2020-ты і «няправільных» герояў матэрыялаў.

«Слухайце, можа, пара ўжо прыгледзецца да такіх? Прыгледзецца пільней да дублёраў экстрэмісцкіх рэсурсаў. Адны і тыя ж тэксты, адны і тыя ж фота. Тая ж рэдакцыйная палітыка?» — накручвае сябе і чытачоў Гладкая.

Яна разважае, што другі шанец у Беларусі, канечне, даюць, але «ці не вычарпаны ліміт папярэджанняў». І наогул, каб не было ў краіне дабрабыту, то не з'яўляліся б ніякія парталы.

«Дзяржавы руйнуюць знутры. Вось такія пацукі і руйнуюць. Спярша нягучна і ненадакучліва, ну а потым. А потым вы і самі ведаеце. Такія пацукі і ёсць элемент запушчанай супраць нас Захадам махіны для гульні ўдоўгую. Як па мне, яны, пацукі, даўно вызначыліся з кім яны і супраць каго», — бачыць прапагандыстка тэорыю змовы.

І пагражае, што, нават калі журналісты і чысцяць сацсеткі, у лукашыстаў «усе хады запісаныя».

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска прайшла вечарына «Данбас у нашым сэрцы» ФОТЫ

«З-за дурной галавы». Прапаганда патлумачыла, чаму тыктокерку ў форме звольнілі з Мінабароны

На АНТ новая зорка прапаганды — дачка Марата Маркава

Клас
5
Панылы сорам
52
Ха-ха
25
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
78