Хлопца Мэрыем, якого завуць Антон, паўтара года таму дэпартавалі з Беларусі за адмову ад дачы на яе хлуслівых паказанняў, што нібыта сродкі, атрыманыя з яе канцэрту ў мінскім бары «Банки-бутылки» ў жніўні 2022 года, былі пералічаныя на спансаванне і фінансаванне Узброеных сіл Украіны. Насамрэч, як сцвярджае спявачка, сама яна выступала на тым канцэрце задарма, а ахвяраванні, зробленыя людзьмі падчас яе выступлення, ішлі на дапамогу бяздомным жывёлам.

Антона збівалі чатыры губазікаўцы, зачыніўшы ў кабінеце, «да фіялетавых ног», а саму Мэрыем у гэты час пасадзілі каля дзвярэй, каб яна ўсё чула. Урэшце выбіць нічога не ўдалося, і на судзе спявачцы гэта абвінавачанне не ставілі.

Хлопцу ж, які мае расійскае грамадзянства, але з дзевяцігадовага ўзросту жыве ў Беларусі, пасля «намалявалі» чатыры запар адміністрацыйныя парушэнні, за кожнае з якіх ён адсядзеў па 15 сутак. А калі гэтыя два месяцы скончыліся, Антона адразу адправілі ў аэрапорт і дэпартавалі з Беларусі на 10 гадоў.

Дзеля таго Мэрыем з Антонам не маглі сустракацца нават пасля таго, як яе выпусцілі з турмы. Дзяўчына мела тры гады «хатняй хіміі» і забарону на выезд з Беларусі, а хлопец не мог у Беларусь заехаць. Аднак адносіны яны ўвесь час падтрымлівалі. Спачатку Антон слаў Мэрыем лісты ў СІЗА праз сяброў, а пасля пара «год прасядзела на тэлефоне».

Цяпер гэта ўсё ўжо за плячыма, хлопец з дзяўчынай зноў разам, і 28 лютага Антон зрабіў Мэрыем прапанову, якую яна прыняла.

@nashanivanews Спявачка Мерыем Герасіменка абвясціла, што выходзіць замуж #беларусь #океанельзи #беларусьсейчас #беларусьновости ♬ оригинальный звук - NashaNivaNews

Пара знаходзіцца ў Грузіі.

Чытайце таксама:

«Майго маладога чалавека нацягнулі ластаўкай, збівалі, бо ён адмаўляўся даваць на мяне паказанні». Спявачка Мэрыем Герасіменка расказала пра сваё затрыманне

Былая палітзняволеная спявачка Мэрыем Герасіменка выступіла з канцэртам у Варшаве

«Сіл усім, для каго гэтая гісторыя акажацца асабістай». Мэрыем Герасіменка прэзентавала песню, якую напісала ў СІЗА

«Цяпер я абсалютна шчаслівая, а шчаслівая, таму што вольная». Мэрыем Герасіменка эвакуіравалі з Беларусі

Клас
80
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
3