Дзмітрый Баскаў і расійскі хакеіст падчас скандальнага ўзнагароджання

Дзмітрый Баскаў і расійскі хакеіст падчас скандальнага ўзнагароджання

Па выніках разгляду ДК ФХР пастанавіў:

  • галоўнаму трэнеру каманды Аляксандру Цітову цягам шасці месяцаў забароненая трэнерская дзейнасць у зборных камандах Расіі;
  • дыскваліфікаваць на тры матчы ў складзе зборных каманд Расіі хакеістаў юніёрскай зборнай: брамніка Пятра Андрэянава, нападнікаў Ягора Сурына і Вадзіма Дударава.

Таксама гэтым тром хакеістам устаноўлены выпрабавальны тэрмін шэсць месяцаў. У выпадку паўторнага парушэння за гэты перыяд на іх будуць накладзеныя больш строгія санкцыі.

Раней Дзмітрый Баскаў публічна выказваў незадаволенасць тым, што хоць хакеістаў прымусілі прынесці публічныя прабачэнні, афіцыйна Федэрацыя хакея Расіі на гэты інцыдэнт не рэагавала.

Чытайце таксама:

«Паводзіны расійскіх партнёраў выклікаюць здзіўленне». Баскаў усё не можа забыцца пра сваю ганьбу на «Чыжоўка-арэне» 

Расійскіх хакеістаў, якія кінулі на лёд уручаныя Баскавым прызы, прымусілі прабачацца

Баскаў пракаментаваў скандал на хакейным «Кубку будучыні» ў Мінску

На моладзевым хакейным турніры ў Мінску расейцы абразіліся паразе ад беларусаў і ўчынілі дэмарш

Клас
27
Панылы сорам
30
Ха-ха
62
Ого
9
Сумна
24
Абуральна
40