Апаме Шанаўэр. Фота: Philipp von Ditfurth / picture alliance праз Getty Images

Апаме Шанаўэр. Фота: Philipp von Ditfurth / picture alliance праз Getty Images

Апаме Шанаўэр — 39-гадовая архітэктарка з іранскімі каранямі, якая жыве ў Берліне, — перамагла на конкурсе «Міс Германія», вынікі якога падвялі ў горадзе Руст увечары 24 лютага.

Шанаўэр нарадзілася ў Тэгеране, але жыве ў Нямеччыне з шасцігадовага ўзросту. Яна мае намер падтрымліваць маладых жанчын з міграцыйнымі каранямі. Падчас конкурсу маці дваіх дзяцей не раз падкрэслівала сваю прыхільнасць да барацьбы за правы жанчын з фокусам на сітуацыі ў Іране.

Пераможца конкурсу атрымае ўзнагароду Female Leader Award, грашовая частка якой складае 25 000 еўра.

Па дадзеных арганізатараў, заяўку на ўдзел у конкурсе падалі 15000 жанчын. У фінале Шанаўэр удалося абысці восем суперніц. На гэты раз узроставае абмежаванне (39 гадоў) адмянілі. Самай старэйшай удзельніцы фіналу — жыхарцы Гамбурга Міньён Каволлік — 42 гады.

За апошнія гады конкурс «Міс Германія» змяніў сваю канцэпцыю. Раней удзельніцам трэба было праходзіць па подыуме ў бікіні. З 2019 года ў галаву паставілі асабістыя якасці жанчын, а таксама іх «гатоўнасць праявіць адказнасць». Пераможцы больш не апранаюць карону, аднак стужка праз плячо захавалася.

Чытайце таксама:

Ботакс: калі і ў якіх выпадках яго прымяняць?

Японская ўкраінка адмовілася ад тытула «Міс Японія». Падвяло рызыкоўнае каханне

«Названая сума — гэта толькі мара». Беларускі расказалі, колькі ім трэба грошай для шчасця і хто ў сям'і павінен іх зарабляць

Клас
14
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1