Сяргей Пятрухін Сергей Петрухин Sergey Petrukhin

Сяргей Пятрухін. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Пятрухін згадвае, што калі ішоў судовы працэс над ім, ён пісаў шмат скаргаў і хадайніцтваў. Магчыма, гэта паслужыла нагодай для пераводу яго ў іншую камеру.

«Мы спускаемся на першы паверх. Заводзяць мяне ў камеру. І гэта проста жах. Праходу няма. Усё бруднае. Сцены цёмна-зялёныя. Усё ў нікаціне. Святла няма. Столі карычневыя. Падлога брыдкая. Я проста ў шоку ад інтэр'ерчыка.

І там два такіх чэла. Калі я з адным пачаў размаўляць, то пазнаў. Ён з намі ехаў па этапе, казаў, што псіхічна хворы, былы афганец. А другі быў такі, што я спачатку падумаў, што гэта нейкая спітая жанчына (зразумела, што такога не можа быць). Так ён дрэнна выглядаў. І такі ў яго галасок.

Я спытаў «Хлопцы, вы даўно тут?» Яны кажуць, што гадзіну таму іх прывялі сюды. Я пачынаю разумець».

Як згадвае Пятрухін, у ходзе знаёмства высветлілася, што афганец абвінавачваўся ў хуліганстве, а другі мужчына сядзеў па артыкуле за сэксуальную сувязь з няпоўнагадовай.

«Нізкі сацыяльны статус» вязням надае адміністрацыя, у крымінальным асяроддзі такіх арыштантаў называюць «пеўнямі». Гэтыя людзі займаюцца прыборкаю, мыюць туалет, выносяць смецце. Перадусім у такім палажэнні аказваюцца вязні, асуджаныя за сэксуальныя злачынствы. Але калі нехта шчыльна камунікуе з імі, можа «пераняць» статус. 

«Я вырашыў, што трэба ўскрывацца. Пагрукаўся адразу ў дзверы. Мяне вывелі, спыталі, што такое. Я кажу: «А чаго гэта вы мяне пасадзілі з нейкім незразумелым чалавекам. Я з ім не буду сядзець». Мне кажуць: «Пятрухін, ты не ў гатэлі. Ты будзеш сядзець там, дзе мы скажам».

@tokbelarus «Я раней быў звычайным ватнікам. І міліцыя, думаў, нармальная ў нас» Блогер Сяргей Пятрухін расказаў пра пераломны момант у сваім жыцці, калі ён зразумеў, што нешта ў «краіне для жыцця» ідзе не так #брест #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #милициябеларуси #странадляжизни ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Па словах мужчыны, тады ён удакладніў, ці не сышоў турэмны доктар. Яму адказалі, што доктар на месцы.

«Я зайшоў у камеру. Узяў станок для галення (там выдаюць такія танныя сіненькія). Я ж ніколі не рэзаўся. Чык. Хіба малавата. «Малавата», — кажа хуліган. Я другі раз, трэці. Яны адразу сталі грукаць у дзверы. Мяне ад іх забралі. Зашылі. Далі 20 дзён карцару».

Глядзіце цалкам:

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
27
Абуральна
8