У Міністэрстве адукацыі журналісту «Еўрарадыё», які патэлефанаваў пад выглядам школьнага настаўніка, паведамілі, што пра такі падручнік нічога не чулі. У іх ёсць толькі «праграмы факультатыўных заняткаў, якія былі зацверджаныя і размяшчаюцца на нацыянальным адукацыйным партале», а наконт падручніка параілі звяртацца ў метадычны цэнтр Акадэміі адукацыі. 

Там, аднак, таксама не ў курсе. З новага цяпер, маўляў, распрацоўваецца толькі падручнік для 10-га класа, і тое, ён з'явіцца ў школах толькі з 1 верасня. А вось ніякага падручніка па гісторыі Беларусі і Расіі на гэты момант няма.

Супрацоўніца метадычнага цэнтра дапусціла, аднак, што рэктар Магілёўскага ўніверсітэта меў на ўвазе дапаможнік для педагогаў, які паміж сабой самі гэтыя педагогі могуць называць і падручнікам, хоць гэта няправільна. А ўрэшце пераадрасавалі зацікаўленага «настаўніка» ў Акадэмію кіравання.

А ў Акадэміі кіравання супрацоўніца ўвогуле не зразумела, пра што ідзе гаворка, і выказала здагадку, што дапаможнік называецца «Асноўныя падзеі айчыннай гісторыі». Аднак пры гэтым адзначыла, што гэта метадычны дапаможнік, а не падручнік.

Урэшце давялося тэлефанаваць ва ўстанову, якой кіруе сам Дзяніс Дук — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Але дэкан мясцовага гісторыка-філалагічнага факультэта Віктар Буракоў таксама не валодае ніякай інфармацыяй пра новы падручнік, хоць упэўнены, што «калі пра гэта казаў наш рэктар — значыць так і ёсць».

Удакладніўшы пытанне на кафедры гісторыі Беларусі, Буракоў канстатаваў, што «там таксама ніхто нічога не ведае». Адно толькі, што ўдалося высветліць: «гэты падручнік быў у распрацоўцы… Мы ведаем яго працоўную назву і прыкладных аўтараў, але выходных дадзеных, каб узяць адкрыць і пачытаць, у мяне няма».

Чытайце таксама:

«Плачу за вучобу, а дзіцяці залікі ставяць за ўдзел у праўладных мітынгах». Беларусы расказалі, што думаюць пра забарону на адукацыю за мяжой

«Саўкі, ватнікі, гопнікі, чырвоныя чалавечкі…» Школьнікам прапануюць падумаць над гэтымі характарыстыкамі савецкага народа

Лукашэнка пра падручнік Колі па філасофіі: Які кашмар, што яны напісалі — гэта жах

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4