Былы прэзідэнт Манголіі Цахіагійн Элбэгдорж заявіў, што на публікацыю ў сацсетцы X, у якой ён высмеяў інтэрв'ю прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна журналісту Такеру Карлсану, адрэагавала «адна дама» з Міністэрства замежных спраў РФ. Пра гэта ён сказаў у эфіры праграмы «Паветра».

«Ведаеце, гісторыя не хлусіць. А вось Пуцін хлусіць. Таму і высмеяў гэта, выкарыстоўваючы нашу старую мангольскую карту. Я не чакаў, што гэта выкліча такі вялікі ажыятаж», — сказаў Элбэгдорж.

Па словах палітыка, папулярнасць яго допісу паказала, што не ён адзін лічыць вар'яцтвам выкарыстанне гісторыі для апраўдання ўзброенага ўварвання на тэрыторыю суседняй незалежнай краіны.

На пытанне аб тым, ці былі афіцыйная рэакцыя з боку РФ, Элбэгдорж адказаў, што была толькі адна рэакцыя ад «адной дамы» з МЗС Расіі [магчыма, размова ідзе пра Марыю Захараву — НН].

Пры гэтым ён адзначыў, што так і не зразумеў, што дакладна яна казала.

«Я думаю, што моцная выпіўка сапраўды ўплывае на розум чалавека. Магчыма, алкаголь паўплываў на яе розум», — прапанаваў ён.

Са слоў Элбэгдоржа, яму расказалі, што ўдзельнікі розных расійскіх ток-шоу таксама «шалелі» з-за ягонага допісу.

Чытайце таксама:

«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна

Кіраўнік літоўскай рэдакцыі «Спутніка» раскаяўся і расказаў пра кухню прапагандысцкай сеткі, метадычкі і свае заробкі

Марыя Захарава прэзентавала песню — музыку для яе напісаў вядомы беларускі кампазітар

Клас
94
Панылы сорам
1
Ха-ха
45
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
10