Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Выступаючы 19 студзеня перад рабочымі на заводзе «БелДжы», Лукашэнка даказваў ім перспектыўнасць электрааўтамабіляў:

«Увесь свет сёння заточаны на вытворчасць… гібрыдных аўтамабіляў. Гэта значыць дызельнае паліва, бензін той жа, рухавік, падзарадка — электрамабіль. І чыстыя электрамабілі.

Увесь свет сёння, усе кампаніі, усе, і BMW, неяк яны мне падарылі першы маленькі-маленькі аўтамабіль шмат гадоў таму. Гэта значыць, яны ўжо тады пачалі рабіць электрамабілі. Гэта значыць свет нам дэманструе, куды рухацца».

«Мы ўважліва выслухалі гэтую прамову спадара Лукашэнкі. Для BMW AG і яго гандлёвых партнёраў, як сусветнага вытворцы аўтамабіляў, выкананне законаў і правілаў з'яўляецца абавязковым.

Пасля праверкі фактаў нашым афіцыйным імпарцёрам BMW у Беларусі мы не можам пацвердзіць заяву спадара Лукашэнкі аб тым, што ён «у мінулым атрымаў аўтамабіль у падарунак ад BMW», — пракаментавалі гэтую заяву ў BMW.

У 2019 годзе Аляксандр Лукашэнка ўжо, дарэчы, хваліўся, што атрымаў машыну ад вядомага вытворцы ў падарунак. Тады гаворка ішла пра Tesla: «У мяне ёсць электрычная машына Tesla, я часам яе тэстую. Маск падарыў». Аднак заснавальнік кампаніі Tesla Ілан Маск гэтыя словы Лукашэнкі адразу ж абверг, а ягонае лаканічнае Uh no, напісанае ў твітары з гэтай нагоды, стала мемам.

Чытайце таксама:

Каардынатар польскіх спецслужбаў паведаміў, што Лукашэнка гаворыць лухту

Пуцін папрасіў Лукашэнку сказаць два словы, а ён сказаў чатыры. І ўсе чамусьці па-беларуску

«Людзі павінны адчуваць сябе ў бяспецы ў любы час сутак». Лукашэнка ўпэўнены, што такое адчуванне з'яўляецца пры назіранні ўзброеных сілавікоў

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0