Фота: Wikimedia Commons

Фота: Wikimedia Commons

Нямецкі парламент прагаласаваў супраць прапановы апазіцыйнага блока ХДС/ХСС з патрабаваннем аб пашырэнні ваеннай дапамогі Украіне, якая ўключае пастаўкі ракет Taurus, піша Deutsche Welle.

Taurus — нямецка-шведская авіяцыйная крылатая ракета класа паветра-паверхня вялікай далёкасці, прызначаная для высокадакладных удараў.

Прапанова парламенцкай групы ХДС/ХСС, у якой наўпрост згадвалася гэтая нямецкая сістэма ўзбраення, не атрымала большасці галасоў — «за» прагаласавалі ўсяго 182 дэпутаты Бундэстага, супраць — 480, яшчэ пяцёра ўстрымаліся, паведамляе Die Welt.

На мінулым тыдні на Мюнхенскай канферэнцыі канцлер Шольц ухіліўся ад адказу на пытанне аб пастаўках ракет Taurus Украіне. «Гэтае пытанне дзіўнае — вы ведаеце, што Нямеччына траціць (на пастаўкі зброі ва Украіну) больш за ўсіх у Еўропе», — заявіў канцлер. Паводле яго слоў, у мінулым годзе Берлін аказаў Кіеву дапамогі на 12 млрд еўра.

Увесну мінулага года Украіна звярталася да Нямеччыны з афіцыйным запытам, у якім прасіла даць ёй крылатыя ракеты Taurus. Урад Нямеччыны адмаўляўся рабіць гэта, асцерагаючыся эскалацыі канфлікту.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Пуцін з'есць вас на вячэру з усімі вашымі ЕС, НАТА, свабодай і дэмакратыяй

Вялікабрытанія, верагодна, паставіла Украіне ракеты з большай дальнабойнасцю, чым заяўлялася

ЗША дадуць Кіеву дальнабойныя ракеты ATACMS. Што вядома і чаму гэта важна

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
21