22 лютага скончыўся паўторны арышт былога палітвязня Аляксея Раманава. Яго затрымалі 23 студзеня супрацоўнікі КДБ падчас масавага «хапуна» па ўсёй Беларусі. На судзе ён атрымаў 15 сутак нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля суд дадаў яму яшчэ 15 дзён арышту. Сёння ён меў выйсці з ізалятара.

Як стала вядома Радыё Свабода, Раманава не адпусцілі з гомельскага ІЧУ «ў сувязі з выбарамі». Ён мае інваліднасць, анкалагічнае захворванне і панкрэатыт. У ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Яго адвозілі ў шпіталь і вярталі назад. «Лекары сказалі, што ён патрабуе шпіталізацыі, і яго пакладуць на лячэнне, калі адбудзе адміністрацыйны арышт», — сказала інфармаваная крыніца.

Не выйшаў пасля 30-сутачнага арышту і былы гомельскі палітык Васіль Палякоў. Пасля 23 студзеня ён двойчы атрымліваў 15 сутак па адміністрацыйных артыкулах. Ёсць інфармацыя, што супраць яго пачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты, нягледзячы на касмічныя адкупныя. Зараз яму пагражае да 15 гадоў

«Ён вельмі чакаў, што яго перавядуць у шпіталь і пачнуць лячыць». Ігар Леднік спадзяваўся на дапамогу да апошняга

Былога журналіста Андрэя Толчына абвінавачваюць па трох крымінальных артыкулах

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14