Святлана Ціханоўская кажа: «Правядзіце гэты дзень з карысцю для сябе, а не для рэжыму!»

Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала відэа, дзе расказала і паказала, як беларусы могуць правесці гэты дзень з карысцю для сябе — замест удзелу ў падмане.

«25 лютага не будзе ніякага выбару. У бюлетэнях няма ніякага выбару, няма людзей, якія прапануюць рэальныя змены, бо рэжым дапусціў толькі зручных марыянетак», — кажа Ціханоўская. Яна заклікае не ўдзельнічаць у бессэнсоўным фарсе і ігнараваць яго. Але што рабіць у нядзелю?

Дарадца Франак Вячорка прапануе прыгатаваць беларускую нацыянальную страву, з'есці самім або пачаставаць сяброў.

Ганна Красуліна — наведаць музей. Анатоль Лябедзька на спартыўнай пляцоўцы прапануе згадаць пра спорт: «Падцягніцеся 15 разоў або зрабіце шэсць пераваротаў». 

«Сустрэньцеся з сябрамі, або з тымі, каго даўно хацелі абняць», — раіць дарадца па моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава.

«25 лютага застаньцеся дома і а 10-й раніцы па мінскім часе на ютубе глядзіце марафон «Выбіраю новую Беларусь'25» — раіць Аляксандр Дабравольскі.

«Правядзіце гэты дзень з карысцю для сябе, а не рэжыму» — рэзюмуе Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Гульня ў імітацыю. БелТА апублікавала фота з выбарчага ўчастку, заблюрыўшы твары кандыдатаў

ЦВК: Яўка на датэрміновым б'е рэкорды

Клас
33
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3