Медалём Францішка Скарыны ўзнагароджаныя мовазнаўца Вінцук Вячорка, грамадска-палітычны дзеяч, паэт, празаік Уладзімір Някляеў, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, перакладчык, журналіст Сяргей Шупа і яшчэ чатыры асобы, імёны якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.

Медалём «Гонар і годнасць» узнагароджаныя доктар філалагічных навук Ніна Баршчэўская, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, паэтэса і перакладчыца Ванда Марцінш, гісторык, выдавец Андрэй Янушкевіч і яшчэ дзве асобы, імёны якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.

Кандыдатуры ўзнагароджаных прадстаўленыя Камісіяй па ўзнагародах пры Аб’яднаным пераходным Кабінеце. Узнагароды распрацаваны і выраблены Геральдычнай радай.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык сказала наступнае: «Вельмі радая, што ў Дзень роднай мовы Кабінет ухваліў прапанову Камісіі па ўзнагародах і прыняў рашэнне адзначыць медалямі такіх выбітных людзей. Кожны і кожная з іх зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы, гэта прафесіяналы сваёй справы. Па кожнай з кандыдатур Камісія па ўзнагародах прагаласавала аднагалосна. Шчыра віншую ўсіх узнагароджаных, а з імі і ўсіх прыхільнікаў беларускай мовы, бо толькі нашымі агульнымі высілкамі яна будзе жыць і развівацца!»

Чытайце таксама:

«Я баялася і саромелася». Ціханоўская прыгадала, як пачынаўся яе шлях да беларускасці

Больш за 90% выпускнікоў школ лічаць беларускую мову роднай

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0