Па версіі паліцыі, мужчыны з аднаго племя патрапілі ў засаду супернікаў, якія адкрылі па іх агонь. Гэты напад, як відаць, стане самым масавым забойствам у гісторыі правінцыі Энга, піша Bild.

«Мы мяркуем, што колькасць забітых вырасце да 60 або 65», — паведаміў аўстралійскаму каналу ABC News начальнік паліцыі правінцыі Джордж Какас.

Пасля выбараў 2022 года ў Папуа — Новай Гвінеі неаднаразова адбываліся жорсткія міжплемянныя канфлікты. Прычынай сталі меркаваныя маніпуляцыі і фальсіфікацыі падчас галасавання. У мінулым годзе ў выніку такіх сутыкненняў загінулі не менш як 60 чалавек.

Чытайце таксама:

Бойкі «раён на раён» і моцная класавасць. Як беларус паўгода працаваў у Папуа — Новай Гвінеі

Ліван, Тэнэрыфе, Азія. Айцішнікі расказалі, куды ездзяць зімой, каб пагрэцца

«Можна было за 200 даляраў зняць вілу з басейнам ля акіяна і жыць, як мільянер». Беларус расказаў пра плюсы і мінусы жыцця на востраве Балі

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
16
Абуральна
0