Пра з'яўленне ў продажы першай беларускай локшыны хуткага прыгатавання «Лапшуха» з рознымі смакамі паведаміла ў сацсетках яе вытворца — барысаўская кампанія «Пряный дом».

Калі верыць вытворцу, беларуская локшына не паўтарае імпартных аналагаў і мае натуральны смак за кошт уключэння сухіх інгрэдыентаў — курынага мяса, сыру, цыбулі і грыбоў. 

«Так, вы правільна прачыталі, менавіта сушанае на нашай вытворчасці мяса (курынае філе), сушаны сыр і смажаная цыбуля з грыбамі проста з вытворчай патэльні. Думаем, такая разнастайнасць задаволіць нават самага патрабавальнага гурмана», — адзначае прэс-служба «Пряного дома».

У лінейцы тавараў мае быць локшына «Курыная з мясам», «Курыная вострая з мясам», «Грыбная», «Сырная», а таксама са смакам «Курыца».

Чытайце таксама:

«Ну і хто іх купіць?» У беларускіх крамах знайшлі грыбы па 500 рублёў за кіло

У Беларусі пачалі выпускаць масла «гхі». Што гэта такое і чаму каштуе 66,8 рубля за кг?

У беларускіх крамах стане менш гарэлкі і пладовых вінаў. Што здарылася?

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2