Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Суд Нью-Ёрка абавязаў Дональда Трампа выплаціць больш за 350 мільёнаў даляраў. Ён прызнаны вінаватым у наўмысных фінансавых махінацыях на працягу дзесяці гадоў, піша Бі-бі-сі.

Таксама суддзя Артур Энгарон забараніў Трампу займаць пасады кіраўніка або дырэктара любой нью-ёркскай карпарацыі на працягу трох гадоў.

У пазове, пададзеным генеральным пракурорам Нью-Ёрка Летыцыяй Джэймс, Трампа і яго сямейны бізнэс абвінавачваюць у завышэнні яго ўласнага даходу на 3,6 млрд даляраў у год на працягу дзесяці гадоў з мэтай увесці ў зман банкі і дзеля лепшых умоў пазыкі.

На судзе Трамп адмаўляў сваю віну і назваў гэтую справу палітычнай помстай.

Суд таксама пастанавіў, што Дональду Трампу, Trump Organization і яе філіялам забаронена падаваць заяўкі на атрыманне крэдытаў у любой фінансавай установе, упаўнаважанай або зарэгістраванай Дэпартаментам фінансавых паслуг штата Нью-Ёрк.

Але суддзя не стаў адмяняць бізнэс-ліцэнзіі Трампа, што, на думку некаторых экспертаў, магло фактычна пакласці канец яго бізнэс-імперыі.

Аліна Хаба, якая прадстаўляла Трампа ў якасці яго адваката і прэс-сакратара па гэтай справе, пацвердзіла, што яе кліент падасць апеляцыю на рашэнне суддзі Энгарона.

«Гэты прысуд з'яўляецца відавочнай несправядлівасцю — простай і яснай, — напісала яна. — Гэта кульмінацыя шматгадовага, палітычнага палявання на ведзьмаў, якое было заклікана «зрынуць Дональда Трампа» яшчэ да таго, як Летыцыя Джэймс заняла кабінет генеральнага пракурора».

Хаба сцвярджае, што паказанні па справе «даказалі, што не было ні правапарушэнняў, ні злачынстваў, ні ахвяр».

Яна таксама заявіла, што «калі гэтае рашэнне застанецца ў сіле, яно паслужыць сігналам для кожнага амерыканца аб тым, што Нью-Ёрк больш не адкрыты для бізнэсу».

Чытайце таксама:

Трамп хоча праз спыненне падтрымкі прымусіць Украіну да перамоваў з Расіяй

«Гэта бязмозгла, гэта ганебна». Байдэн рэзка абрынуўся на Трампа за яго прамовы пра нежаданне абараняць саюзнікаў па NATO

99% — за Трампа. Пасля пераканаўчай перамогі ў Невадзе экс-прэзідэнт ЗША ўшчыльную наблізіўся да паўторнага вылучэння

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2