Паведамленні прыходзяць людзям на электронную пошту, але аўтар звяртаецца да атрымальнікаў па іх ніку і ID у інстаграме. Тэксты ўсіх атрыманых паведамленняў супадаюць, а вось імёны, якімі прадставіліся адпраўнікі, адрозніваюцца. У адным выпадку называюцца Уладзімірам, у іншым — Мікалаем.

Аўтар паведамлення прапануе пералічыць яму 20 еўра ў абмен на тое, што ён «забудзе» пра актыўнасць людзей у «экстрэмісцкіх» групах.

«Вымушаны паведаміць, што ў вас могуць узнікнуць праблемы з законам. Канкрэтна ў вашым выпадку справа будзе распачатая паводле артыкула 361-4 КК РБ «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Я разумею, што такое пакаранне, як пяць гадоў турмы, не адпавядае цяжару вашай віны.

Таму прапаную сваю дапамогу: усяго толькі за 20 еўра я дапамагу «забыцца» знойдзеную інфармацыю», — гаворыцца ў лісце.

Далей ідзе спасылка, па якой можна атрымаць інструкцыю.

«На жаль, часу на роздум у вас няшмат. Інакш праграма аўтаматычна перадасць даныя пра вашу актыўнасць у праваахоўныя органы РБ. Загадзя папярэджваю, што выдаляць і закрываць сваю старонку позна: уся інфармацыя пра вашу актыўнасць з 2020 года ўжо даўно сабраная і знаходзіцца ў маёй базе», — піша аўтар паведамлення.

Калі за гэтым стаяць звычайныя махляры, то схема для іх, трэба сказаць, практычна не нясе рызыкі. Калі нехта з перастрашаных беларусаў на гэты развод павядзецца і пералічыць грошы, то, зразумеўшы сваю памылку, у міліцыю пісаць заяву яўна ніхто не будзе — сабе даражэй. 

Нельга, аднак, выключаць і магчымасці свядомай правакацыі з боку сілавікоў. Калі чалавек, які на гэта клюне, пачне пераводзіць кудысьці грошы за маўчанне, то гэта могуць патэнцыйна патрактаваць як прызнанне віны. І чалавек, хочучы выбавіцца з бяды, наадварот, сам яе на сябе накліча. 

Чытайце таксама:

Махляры сталі падманваць беларусаў праз дактароў

На мінчука махляры аформілі два анлайн-крэдыты. Ён пайшоў у суд і перамог

Жанчына ледзь не страціла кватэру, якую здавала па дамове. Як так?

65-гадовая пенсіянерка пералічыла махлярам 15 тысяч рублёў. А не трэба было верыць фэйкаваму Азаронку

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11