Паводле СК, абвінавачаныя завалодалі грашовымі сродкамі, пералічанымі за навучанне дзяцей. «Фактычна грошы не выкарыстоўваліся па мэтавым прызначэнні, а выводзіліся на рахункі падкантрольных субʼектаў гаспадарання», — піша СК. 

Агульная шкода, паводле СК, перавысіла мільён рублёў. 

СК таксама піша, што ў 2020 — 2023 навучальных гадах «Смарт Скул» афіцыйна прымала на навучанне не больш за 25 навучэнцаў 1—4 класаў, аднак у 2021-2022 навучальным годзе ў дадзенай прыватнай школе без факту залічэння ва ўстанову навучалася больш за 600 дзяцей 1—11 класаў. 

«Ім аказваліся толькі кансультацыйныя, рэпетытарскія паслугі выдалена з дапамогай праграмы Zoom, а таксама дадзеная дзейнасць ажыццяўлялася ў памяшканнях, якія не адпавядаюць санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням. Такім чынам, значная колькасць непаўналетніх абавязковую адукацыйную праграму на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі не асвойвалі на працягу працяглага часу», — лічыць СК. 

Абвінавачаным пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. 

Прыватная школа «Смарт Скул» трапіла ў навіны ў сувязі з інцыдэнтам у 2022 годзе. Там хлопчык гумовым шарыкам з дзіцячага пісталета трапіў дзяўчынцы ў вока.

Пра здарэнне публічна гаварыў Аляксандр Лукашэнка. Ён сказаў, што даручыў разабрацца ў тым, што адбылося, і «неадкладна ўвесці ліцэнзаванне школ».

Школу «Смарт Скул» хутка закрылі.

Чытайце таксама:

Школа польскай мовы PanProfesor спыніла працу пасля візіту сілавікоў

Міністр Іванец: У Беларусі засталіся шэсць прыватных школ

«Яны патрабуюць спісы ўсіх кліентаў». Дырэктар польскіх курсаў, куды тыдзень таму прыйшлі сілавікі, расказаў пра складаны маральны выбар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5