Кіеўская культурная пляцоўка Squat17b адмяніла квіз пра гісторыю Украіны і Беларусі, арганізаваны беларускімі актывістамі. Гэта адбылося праз суткі пасля анонсу мерапрыемства, піша «Медыязона».

«Давайте разом зануримося у мовний, культурний, історичний та музичний контекст наших країн», — было сказана на афішы.

У каментарах пад допісам з анонсам квіза людзі пыталіся: «Я перепрошую, а з території Білорусі вже перестали ракети летіти, щоб такі події робити?», «А наступний з росіянами буде?», «А коли день російської мови святкувати будемо, а? Чи ви забули звідки прийшли орки в Бучу, Ірпінь, Гостомель тощо?».

«Нам шкода, що, здавалось би, конструктивний намір створив привід для конфлікту та травмував найдорожчих нам людей. Вибачте, будь ласка», — напісалі ўладальнікі прасторы.

Чытайце таксама:

«Негатыўнае стаўленне да беларусаў з боку ўкраінцаў — праз неразуменне, што адбываецца ўнутры Беларусі» — былы ўкраінскі пасол

Беларускую палітыку ва Украіне фармуе дарадца без палітычнай адказнасці — украінскі палітолаг

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
6