Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Першы Заходні акруговы ваенны суд прыгаварыў Жумагул Курбанаву да 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму за ўчыненне тэракту. Падсудную ўзялі пад варту ў зале суда, піша «Настоящее время»

Першапачаткова ёй ставілі ў віну наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці (ч.2 арт.167 КК).

Па звестках суда, 1 жніўня 2023 года Курбанава, выкарыстоўваючы бензін і аліву, здзейсніла падпал уваходных дзвярэй вайсковага камісарыята на Англійскім праспекце ў Санкт-Пецярбургу пасля чаго зрабіла відэазванок заказчыкам з месца падзей і сышла. Вайсковаму камісарыяту быў прычынены матэрыяльны ўрон на суму 91 965 рублёў (каля 1000 даляраў)

За здзяйсненне злачынства WhatsApp-заказчыкі абяцалі Курбанавай 50 000 рублёў (каля 550 даляраў).

Прэс-служба суда адзначае, што справа Курбанавай — «гістарычная».

Гэта першая справа ў гісторыі, якая паступіла па артыкуле 205 КК Расіі ў Першы Заходні акруговы вайсковы суд пасля ўнясення адпаведных змен.

Чытайце таксама:

На Урале 42-гадовая маці траіх дзяцей памерла пасля паведамлення ў WhatsApp пра смерць мужа на вайне ва Украіне

У Падмаскоўі бацьку чатырох дзяцей забіла ў чарзе ў ваенкамат

«У нас ёсць паўнамоцтвы, і мы за Расію». Як ашуканцы прымушаюць расійскіх пенсіянераў падпальваць ваенкаматы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2