Акцёры на здымках прапагандысцкага серыяла Russian Gate. Фота: Еўрарадыё

Акцёры на здымках прапагандысцкага серыяла Russian Gate. Фота: Еўрарадыё

На студыі быў затрыманы Павел Грыцэнка, ён адказваў у кампаніі за фінансавыя пытанні. 

Яшчэ праз данос арыштавалі некалькі супрацоўнікаў і акцёраў масавых сцэнаў.

Таксама раней затрымлівалі іншых супрацоўнікаў кампаніі. Яны трапілі на Акрэсціна, дзе ім далі 14-15 сутак адміністратыўнага арышту па артыкуле «Хуліганства». Большасць з іх адбыла тэрмін і выйшла на волю.

Праект Russian Gate — гэта серыял, у якім адлюстраванае крамлёўскае бачанне актуальных геапалітычных працэсаў. Ён з мінулага лета здымаецца ў некалькі краінах. У Беларусі яго вытворчасцю займалася студыя «Белраскіно», якой валодаюць Вольга і Яўген Арандарэвічы. Апошні мае сувязі з сынам Лукашэнкі, Віктарам. 

Чытайце таксама:

У Баранавічах затрымалі трох чалавек за ўдзел у мітынгу 2020 года

Брэсцкага футбаліста затрымалі за сутэнёрства. А заадно і за палітыку

У Лунінцы затрымалі былога сябра ЦК БСДП Анатоля Прышчыка

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3