Пра смерць былога кіраўніка Мінскага аўтазавода Аляксандра Бароўскага паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

Бароўскі стаяў ля руля МАЗа ў 2009-12 гадах. Пры ім быў створаны холдынг «БелаўтаМАЗ», а ААТ «МАЗ» стала яго кіроўнай кампаніяй.

«У гэты час на нашым заводзе пачаўся выпуск новага сямейства кабін, з'явіліся высокатэхналагічныя навінкі аўтобуснай, спецыяльнай і прычапной тэхнікі, быў створаны эксклюзіўны капотнік МАЗ-6440 РА», — піша прэс-служба.

У 2007 годзе, калі Бароўскі быў кіраўніком Белнафтахіма, у дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа па падазрэнні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Вясной 2008 года Бароўскі быў асуджаны на 5 гадоў. Але ў канцы снежня 2008 года ён быў памілаваны Лукашэнкам і ўжо праз год стаў дырэктарам МАЗа.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
1