Олаф Шольц, Армін Папергер і Барыс Пісторыус на закладцы новага завода 12 лютага 2024 года. Фота: David Hecker / Getty Images

Олаф Шольц, Армін Папергер і Барыс Пісторыус на закладцы новага завода 12 лютага 2024 года. Фота: David Hecker / Getty Images

Еўропе спатрэбіцца дзесяць гадоў, каб запоўніць свае склады боепрыпасаў і быць цалкам гатовай да абароны ад «агрэсара, які хоча ваяваць з NATO» — так лічыць кіраўнік найбуйнейшай нямецкай ваенна-прамысловай кампаніі Rheinmetall Армін Папергер, піша Бі-бі-сі.

«Мы будзем у парадку праз тры-чатыры гады, але каб цалкам падрыхтавацца, нам трэба 10 гадоў», — сказаў кіраўнік Rheinmetal Армін Папергер Бі-бі-сі на цырымоніі закладкі падмурка новага завода, на якім будуць рабіць снарады.

«Нам у Еўропе трэба вырабляць паўтара мільёна снарадаў», — сказаў Папергер, дадаўшы, што цяпер склады амаль пустыя — боепрыпасы адпраўленыя Украіне.

«Пакуль ідзе вайна, нам трэба дапамагаць Украіне, а затым нам спатрэбіцца мінімум пяць гадоў і насамрэч 10 гадоў, каб па-сапраўднаму папоўніць запасы», — працягнуў Папергер.

У цырымоніі пачатку будаўніцтва завода боепрыпасаў удзельнічалі канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, а таксама міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыус і прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен.

Шольц у сваёй прамове, у прыватнасці, адгукнуўся на нядаўнюю заяву экс-прэзідэнта і патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа, які зноў выказаўся ў тым духу, што не хацеў бы абараняць тыя краіны NATO, якія самі не трацяць дастаткова грошай на абарону.

«Дазвольце мне ясна сказаць у сувязі з нядаўнімі падзеямі, што любы перагляд гарантый калектыўнай абароны NATO безадказны, небяспечны і адпавядае толькі інтарэсам Расіі. Ніхто не павінен гуляць або таргавацца з бяспекай Еўропы», — сказаў Шольц.

Rheinmetall плануе ўкласці ў новы завод у мястэчку Унтэрлюс у Ніжняй Саксоніі, на поўначы Германіі, больш за 300 млн еўра. Завод па планах будзе вырабляць 200 тыс.снарадаў у год.

Адразу пасля нападу Расіі на Украіну Олаф Шольц абвясціў аб т. зв. Zeitenwende — паваротным моманце ў знешняй палітыцы Германіі — і аб разавых асігнаваннях на абарону 100 млрд еўра.

Тым не менш, Нямеччына, як і большасць краін NATO, дагэтуль не давяла свае вайсковыя выдаткі да 2% ВУП — такое абавязанне краін NATO калектыўна ўзялі на сябе яшчэ 10 гадоў таму, пасля таго, як Расія захапіла Крым і развязала вайну на Данбасе.

Доктар Клаўдыя Маёр з нямецкага Інстытута міжнародных спраў і палітыкі бяспекі канстатуе, што пасля лютага 2022 года еўрапейскія краіны, вядома, сталі больш укладваць у абарону.

«Але калі шчыра, мы ведаем, што ў дадзены момант еўрапейцы не здольныя абараніцца ў выпадку канвенцыйнага канфлікту без падтрымкі Злучаных Штатаў», — кажа доктар маёр.

Паводле яе слоў, з таго часу, як Шольц абвясціў аб Zeitenwende, зроблена ўжо нямала — але ўсё ж недастаткова для таго, каб супрацьстаяць усяму спектру пагроз.

Чытайце таксама:

Эстонія ўсур'ёз і прадумана рыхтуецца абараняцца ад Расіі

Швецыя накіроўвае падраздзяленне ў Латвію. Яны стануць часткай першай лініі абароны ад патэнцыйнага расійскага ўварвання

Наўседа пра закрыццё КПП на мяжы з Беларуссю: Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0