Сяргей Наеў напісаў, што пра сваё звальненне даведаўся са сродкаў масавай інфармацыі.
Ён выказаў падзяку «ўсім генералам, афіцэрам, сяржантам і салдатам за самаадданую службу, за зладжаную працу і сумесныя намаганні, за давер і падтрымку», «усім украінцам за патрыятызм і значную дапамогу нашаму войску».
«Ваша нязломная вера ва Узброеныя Сілы Украіны дадае сіл і натхнення на далейшую барацьбу з праціўнікам. Рухаемся далей! Слава Украіне!» — напісаў ён.
Сяргей Наеў быў камандуючым Абʼяднанымі сіламі з 2020 года.
8 лютага Уладзімір Зяленскі абʼявіў аб рэфармаванні кіруючага складу УСУ. У той жа дзень пасаду галоўнакамандуючага УСУ пакінуў Валерый Залужны. На яго месца быў прызначаны Аляксандр Сырскі.
Чытайце таксама:
Зяленскі прызначыў камандуючага Сухапутнымі войскамі УСУ замест Сырскага
Аляксандр Сырскі расказаў, за кошт чаго збіраецца перамагаць у вайне