Спецыялісты хуткай дапамогі дыягнаставалі ва ўсіх членаў сям'і атручэнне чадным газам і шпіталізавалі ў Магілёў, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Зараз дактары Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы канстатуюць у дзяцей стан сярэдняй цяжкасці. Ім праводзяцца неабходныя маніпуляцыі, у тым ліку ідзе актыўнае насычэнне лёгкіх кіслародам. Дарослыя, пасля агляду і правядзення неабходных аналізаў, пакінулі бальніцу.

Мінздароўя нагадвае сімптомы атручвання чадам:

  • — слёзацёк без бачных прычын;
  • — галавакружэнне і боль у вобласці скроняў і лба;
  • — ванітаванне ці падванітаванне;
  • — сухі кашаль;
  • — частае сэрцабіцце або тахікардыя;
  • — памутненне свядомасці і зблытанасць думак;
  • — з'яўленне слыхавых і зрокавых галюцынацый.

Для аказання першай дапамогі пацярпелым неабходна:

  • — як мага хутчэй вынесці пацярпелага на свежае паветра;
  • — аблегчыць дыханне (ачысціць дыхальныя шляхі), расшпіліць адзенне, пакласці пацярпелага на бок;
  • — астудзіць твар і грудзі (ледзяная вада ці снег);
  • — стымуляваць дыханне (паднесці нашатыр);
  • — выклікаць хуткую дапамогу.

Чытайце таксама:

У Віцебску маці і дачку шпіталізавалі з апёкамі — у пасцелі загарэўся паўэрбанк

У Вілейскім раёне ледзь не ўчадзелі двое малых дзяцей

У Мінску гарэў інтэрнат

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1