Злева направа: Любаш Блага, Андрэй Дапкюнас і Андрэй Данка. Фота: t.me/LubosBlahaSmer

Злева направа: Любаш Блага, Андрэй Дапкюнас і Андрэй Данка. Фота: t.me/LubosBlahaSmer

Андрэй Данка ў сваім пасце ў фэйсбуку па выніках сустрэчы выказаў шкадаванне, што Дапкюнас «павінен сядзець у Вене» (у снежні 2023 года Беларусь закрыла сваю амбасаду ў Славакіі), а таксама пры гэтай нагодзе перадаў прывітанне Лукашэнку.

Любаш Блага напісаў у сваім тэлеграм-канале больш разгорнуты пост.

«Магу пацвердзіць, што гэта была вельмі сардэчная сустрэча, на якой я заявіў, што Беларусь — наш сябар, і мы ніколі не забудзем ахвяру гэтага адважнага славянскага народа ў Другой сусветнай вайне. Я зраблю ўсё для далейшага развіцця нашага супрацоўніцтва, мне заўсёды падабалася ездзіць у гэтую цудоўную краіну і лічу абсурднымі санкцыі супраць Беларусі», — напісаў віцэ-спікер.

Пры нагодзе ён таксама выказаў цёплыя пачуцці да пуцінскай Расіі:

«Мы хочам міру. І мы адкідаем нянавісць да Расіі і Беларусі. Мы хочам прыслухацца да пункту гледжання Расіі — інакш кампраміс ніколі не будзе знойдзены», — напісаў віцэ-спікер парламента Славакіі, маючы на ўвазе пошук кампрамісу па пытаннях вайны ва Украіне.

Андрэй Данка — старшыня кансерватыўнай і нацыяналістычнай Славацкай нацыянальнай партыі, а Любаш Блага — член партыі «Курс — сацыяльная дэмакратыя», якую ўзначальвае цяперашні прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца. Абедзве партыі цяпер уваходзяць ва ўрадавую кааліцыю. 

Сам славацкі прэм'ер Роберт Фіца таксама сёння ўскосна выказаўся ў інтэрв'ю славацкаму выданню Pravda падтрымку беларускага і расійскага рэжымаў, выказаўшыся за допуск іх прадстаўнікоў на Алімпійскія гульні, якія маюць адбыцца гэтым летам у Парыжы:

«А што тычыцца Алімпіяды. Уявіце, што ў вас ёсць спартыўная дысцыпліна, і ў гэтай спартыўнай дысцыпліне на першых прыступках стаіць абсалютны сусветны лідар з Расіі ці Беларусі. Вы забараняеце ім прыходзіць на спаборніцтвы, і перамагае хтосьці, хто ў адваротным выпадку выйграў бы з мінімальнай верагоднасцю, якая каштоўнасць гэтага залатога медаля?

У сваім жыцці я б не перашкаджаў спартсменам спаборнічаць, таму што хай яны пакажуць, ці ёсць у іх усё неабходнае для перамогі».

У студзені 2024 года з'явілася інфармацыя, што Славакія аднаўляе культурныя сувязі з лукашэнкаўскай Беларуссю і пуцінскай Расіяй, спыненыя папярэднім урадам у сакавіку 2022 года пасля таго, як абодва рэжымы развязалі вайну ва Украіне. 

Чытайце таксама:

Прыязны да Расіі прэм'ер Славакіі нечакана стаў на бок Украіны

Славакія аднавіла супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы культуры

«У Орбана пісталет, а ў нас базука». Еўрасаюз прыгразіў разваліць эканоміку Венгрыі, калі тая зноў заблакуе дапамогу для Украіны

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
25