Праверка чалавека на «хатняй хіміі» ў яго дома. Фота: сайт МУС

Праверка чалавека на «хатняй хіміі» ў яго дома. Фота: сайт МУС

Па нашай інфармацыі, сачэнне за «хатнімі хімікамі» праз камеры відэаназірання адбываецца прыкладна цягам года. У некаторых выпадках — з канца 2023 года. Людзям падчас адзнак у міліцыі паказваюць фота з камер назірання, калі яны былі «не ў тым месцы».

У асуджаных на хатняй хіміі строгі расклад, калі яны мусяць быць дома ці на працы, ад яго нельга адхіляцца. Інакш можна атрымаць спагненне.

Прычынай, напрыклад, можа стаць візіт на запраўку ці ў цырульню ў недазволены час. Або паход у супермаркет, дзе прадаюць алкаголь на фудкортах, або нейкае кафэ, бо фармальна ім забаронена бываць у месцах, дзе разліваюць алкаголь.

Спагнаннем можа стаць буйны штраф або адміністрацыйны арышт, а пасля некалькіх парушэнняў пагражае ўзмацненне рэжыму.

Вядомы выпадкі, калі «хатнія хімікі» траплялі на суткі за такія парушэнні.

Гэтыя ж звесткі пацвярджае і праваабарончы цэнтр «Вясна». Праваабаронцы атрымалі сведчанне былога палітвязня, які нядаўна адсядзеў суткі і патрапіў у камеру, дзе было шмат тых, хто сядзеў акурат за такія парушэнні. Адзін з іх зайшоў у краму «Грын», дзе быў фудкорт.

У Мінску цяпер падключаныя да сістэмы распазнавання твараў да некалькіх тысяч камер — на красавік 2023-га іх было болей за тысячу, але колькасць планавалі павялічыць утрая да выбараў, якія адбудуцца 25 лютага. Камеры ўсталяваныя ў кафэ, рэстаранах, на запраўках, у вялікіх крамах ды публічных месцах у цэнтры гораду.

Чытайце таксама:

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

У Мінску перад выбарамі наставяць яшчэ больш камер відэаназірання

Маршруткі і таксі паставяць пад поўны кантроль сілавікоў. Пасажыраў будуць запісваць на відэа

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
33