Агне Білатайце, Фота: інстаграм А. Білатайце

Агне Білатайце, Фота: інстаграм А. Білатайце

Паколькі Літва плануе закрыць памежныя кантрольна-прапускныя пункты (КПП) «Лаварышкі» і «Райгард» на мяжы з Беларуссю, міністр унутраных спраў Агне Білатайце адзначае, што гэта дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць КПП «Мядзінінкай» («Меднікі»).

«У нас сапраўды выдатная інфраструктура, якая ў не ў поўнай меры выкарыстоўваецца ў Мядзінінкай, таму з дапамогай гэтых рашэнняў мы зможам выкарыстоўваць гэтую інфраструктуру больш эфектыўна», — сказала міністр у чацвер у інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas, паведамляе LRT.

Камісія па нацыянальнай бяспецы ў аўторак прапанавала спыніць рух тавараў, транспарту і людзей праз згаданыя пункты, канчатковае рашэнне павінен прыняць урад.

Камісія таксама прапануе паступова скарачаць рэгулярныя пасажырскія аўтобусныя перавозкі ў Беларусь.

Мэр Віленскага раёна Роберт Духневіч, які крытычна паставіўся да прапановы камісіі, заявіў, што, на ягоную думку, закрыццё двух памежных пунктаў яшчэ больш павялічыць паток грузавікоў у Мядзінінкай.

«Ужо цяпер, нават пры працуючым пункце ў Лаварышкес, у нас цалкам загружаная вёска Лаварышкес і Менская шаша — вечарам часам ад саміх Рукойняў да Меднікаў. Уявіце, які гэта кіламетраж», — сказаў у чацвер мэр.

«Калі мы гатовыя інвеставаць, калі ўрад укладзецца ва ўстаноўку зон чакання, і гэта не прычыніць нязручнасцяў тысячам нашых жыхароў, то, можа быць, гэта выдатна, але я пакуль не чуў, каб такое рашэнне было прынята», — сказаў ён.

Білатайце, у сваю чаргу, падкрэсліла, што нацыянальная бяспека Літвы з'яўляецца» прыярытэтам нумар адзін».

Камісія таксама прапанавала абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў на памежным пункце чыгункі Кяна (і ў Кібартай), каб вырашыць праблему, якая з'яўляецца калі асобы, якія едуць транзітнымі цягнікамі ў Калінінград, высаджваюцца ў Літве з дакументамі, выдадзенымі любым членам ЕС неабходным для падарожжаў унутры супольнасці. У Кяне выходзяць або садзяцца каля 13 тысяч чалавек у год.

У літоўскіх установах сцвярджаюць, што вышэйзгаданыя ініцыятывы накіраваныя на вырашэнне праблем нацыянальнай бяспекі, кантрабанды і парушэнняў міжнародных санкцый.

У жніўні мінулага года Літва закрыла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю — «Шумск» (з беларускага боку «Лоша») і «Цверач» («Відзы»).

Чытайце таксама:

У Літве зноў прапанавалі закрыць яшчэ два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю

«Мы за тое, каб да нас прыязджалі». Кіраўнікі Друскенік і Віленскага раёна супраць закрыцця новых прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю

Ці стала складаней праходзіць беларуска-літоўскую мяжу пасля таго, як пастрожылі праверку беларусаў

Клас
11
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
12