Некалькі дзясяткаў чалавек асудзілі паводле адміністрацыйных спраў, прытым некаторых асудзілі да штрафаў паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам». Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.
Некалькі чалавек былі затрыманыя ў межах крымінальных спраў. Папярэдне, людзям інкрымінуюць арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Абсалютная большасць затрыманых — жанчыны.
Чытайце таксама:
За распаўсюд «экстрэмізму» аштрафавалі настаўніцу з Мёраў
Чацвёрты раз запар арыштавалі ўдзельніка нафтанаўскай стачкі