Павел Юшкевіч. Фота: Facebook

Павел Юшкевіч. Фота: Facebook

«Сёння падаюся на міжнародную абарону, падалі скаргу ў суд, — паведаміў Юшкевіч 6 лютага. — Пакуль разглядаецца справа аб абароне, я магу знаходзіцца ў Польшчы, таму спадзяюся, што ўсё вырашыцца на судзе і гэты кашмар скончыцца».

Разам з хадайніцтвам аб наданні міжнароднай абароны Павел плануе падаць заяву аб дазволе на працу. Ён выкладае ў Універсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні і універсітэце WSB Merito ў Быдгашчы.

Раней у інтэрв'ю выданню Gazeta Wyborcza Павел сказаў:

«Мой працадаўца пытаецца, ці планаваць для мяне заняткі. А я паняцця не маю, што адказаць. Я хацеў бы працягваць працаваць і без якіх-небудзь хваляванняў вярнуцца да заняткаў з маімі студэнтамі».

Грамадзянін Беларусі Павел Юшкевіч жыў у Польшчы з 17 гадоў. У студзені стала вядома, што з-за сакрэтнага заключэння Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы, выдадзенага больш за 10 гадоў таму, Паўла пазбавілі дазволу на жыхарства ў краіне. Але за яго заступіліся ваявода Куяўска-Паморскага ваяводства, акадэмічная грамадскасць і беларусы Польшчы.

У Беларусі для Паўла існуюць рызыкі праз актыўную дзейнасць у падтрымку дэмакратычнага руху.

Чытайце таксама:

«Справы вядуцца дзясяткамі». Адвакат-міжнароднік расказаў, чаму спецслужбы еўрапейскіх краін блакуюць грамадзянства беларусам

«Далі 30 дзён, каб сабраць рэчы». Беларуса могуць дэпартаваць з Польшчы пасля 21 года пражывання ў ёй

Беларусу пагражае дэпартацыя праз сакрэтнае заключэнне польскіх спецслужбаў

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1