Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

У аграсядзібе «Панскі сад», што ў вёсцы Касцюковічы на Мазыршчыне, завялі незвычайных звяроў — адразу трох леапардаў. Для іх выдзелілі вальеры і яны там спакойна гулялі, але днямі здарылася неспадзяванка — адзін з іх падчас кармлення збег. Экзатычная жывёліна хутка прызвычаілася да зімовага клімату і яе ўжо нават заўважылі рыбакі каля суседняй вёскі Жахавічы.

Такую гісторыю расказаў аўтар роліка ў інстаграме, але яна аказалася цалкам выдуманай. Як высветлілася, цяпер на тэрыторыі аграсядзібы жывёлы сапраўды жывуць, але зусім не такія незвычайныя і пагрозлівыя: конь, авечкі, козы, сабакі, а яшчэ ёсць фазан, індакачкі і дэкаратыўныя курачкі.

Відэашэраг з тымі вальерамі, што паказваліся ў відэа, быў некалі зняты ў Гродзенскім заапарку, насамрэч у аграсядзібе такіх няма.

Жартаўніком занялася міліцыя, супрацоўнікі мясцовага РАУС хутка яго адшукалі. Мясцовы жыхар, які запусціў фэйк, не змог уцямна растлумачыць, навошта ён гэта зрабіў, але папрасіў прабачэння за створаныя «праблемы і нязручнасці». Між тым за гэта прадугледжаная крымінальная адказнасць паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэкса з максімальным пакараннем у выглядзе пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Чытайце таксама:

У Гродзенскім заапарку зрабілі аперацыю леапарду

«Да іх няма такой прывязанасці, якая ёсць да сабакі». Беларуска з дзяцінства прызвычаілася атачаць сябе экзатычнымі жывёламі

Экзатычныя канкурэнты коцікаў. Якіх незвычайных хатніх гадаванцаў можна сустрэць у беларускай правінцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1